К основному контенту

Сообщения

Сообщения за март, 2018

“Мы зрабілі гэта – разам”. Гарадзенскае Свята Незалежнасці ў лічбах

25 сакавіка ў Гародні адзначылі 100-годдзе ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Свята прайшло ў Каложскім парку і сабрала каля паўтысячы гарадзенцаў. Грошы на правядзенне імпрэзы збіраліся праз краўдфандынг. Арганізатары падзяліліся інфармацыяй, якая сума была сабраная, як яна патрачаная і на што пойдуць нявыкарыстаныя сродкі. Інфаграфіка: Кася Мазалеўская Агульная сума, якую атрымалася сабраць:  7306 рублёў Выдаткі размеркаваліся наступным чынам: сцэна – 2400 р. (апаратура, тэхнічнае абслугоўванне і абсталяванне, дастаўка) візуальнае аздабленне Свята – 1215 р. (банеры, паліграфія, дызайн, фота, афішы, сцягі) чысціня – 180 р. (уборка тэрыторыі, арэнда і абслугоўванне біяпрыбіральняў) канцэртная частка – 9 56 р. (кампенсацыя транспартных выдаткаў, падзякі музыкам, харчаванне) арэнда гаспадарчага абсталявання – 1030 р. (пракат генератараў, цеплапушак, сталоў, крэслаў і г.д. і іх дастаўка; паліва, газ; гарбата для валанцёраў) Усяго – 5781 рубель. Рэшта

Балонскі працэс у дзеянні: вопыт Славеніі

       Адсутнасць выбару і іншая сістэма ацэньвання: Беларусь 3 гады правяла ў Балонскай сістэме, але так і не здолела правесці неабходныя рэформы для паўнапраўнага ўступлення ў Балонскі працэс. Што пайшло не так з нашай вышэйшай адукацыяй па-еўрапейску высветлілі на прыкладзе Марыборскага ўніверсітэта ў Славеніі.                   Маё знаёмства са славенскай сістэмай адукацыі адбылося восенню 2017 г. У гэты час я навучаўся ў Марыборскім універсітэце (адной з найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў Славеніі) на факультэце эканомікі і бізнесу ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus + (некамерцыйная праграма Еўрапейскага саюза па абмене студэнтамі і выкладчыкамі паміж універсітэтамі).           Па маіх назіраннях, славенская сістэма вышэйшай адукацыі значна адрозніваецца ад беларускай. Гэтыя адрозненні шмат у чым абумоўлены прынцыпамі Балонскага працэсу (падрабязней пра Балонскі працэс можна прачытаць тут ).              Першае адрозненне, якое кінулася ў вочы,

Найбольш слухачоў хадзіла на Вольскага, найменш – у маразы: курсы “Мова Нанова” ў Гародні адзначылі 4 гады

Гарадзенскія курсы беларускай мовы “Мова Нанова” адзначылі 4 гады. Акрамя Гародні курсы праходзяць яшчэ ў 14 гарадах Беларусі і ў некалькіх гарадах за мяжой. Многім у штодзённасці няма з кім гаварыць па-беларуску – у сям’і   і на працы ўсе рускамоўныя, а размаўляць хочацца. Таму “Мова Нанова” – гэта не столькі курсы ў класічным разуменні, колькі пляцоўка, дзе людзі ў нефармальнай абстаноўцы знаёмяцца, камунікуюць, адпачываюць і разам з тым вучаць, удасканальваюць мову і сустракаюцца з выбітнымі людзьмі, якіх арганізатары запрашаюць ў якасці гасцей. “Мы стараемся, коб кожны, хто прыходзіць на курсы, быў не пасіўным слухачом, а актыўна ўдзельнічаў у моўных гульнях, творчых заданнях і інтэрактывах, падчас якіх мы прапаноўваем пісаць вершы, гісторыі, маляваць, разважаць і г.д.” – кажа Эмілія Комар , адна з вядоўцаў гарадзенскіх курсаў. – “ За гэты час якіх толькі тэмаў у нас не было: філасофія, гісторыя, спорт, здароўе, творчасць, падарожжы, псіхіятрыя, вінаробства... Аднойчы

У "БАТЭ" больше 1 миллиона виртуальных фанатов

Телеведущий дарил девушкам цветы и подвозил на мерседесе Для Дениса Курьяна 8 марта началось сегодня – в первый понедельник весны. Он вместо общественно транспорта подвозил девушек и дарил им букеты из тюльпанов. С 10 утра Денис отправился за «добычей» по улицам города. Узнать машину можно было сразу по нескольким составляющим: снаружи – по яркому цветочному рисунку на бортах, в салоне – известный красавец-мужчина, а также море цветов и годовые запасы колготок для каждой храброй участницы акции. Текст и фото Эрики Свиркевич