25 сакавіка ў Гародні адзначылі 100-годдзе ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Свята прайшло ў Каложскім парку і сабрала каля паўтысячы гарадзенцаў. Грошы на правядзенне імпрэзы збіраліся праз краўдфандынг.    Арганізатары падзяліліся інфармацыяй, якая сума была сабраная, як яна патрачаная і на што пойдуць нявыкарыстаныя сродкі.       Інфаграфіка: Кася Мазалеўская     Агульная сума, якую атрымалася сабраць:  7306 рублёў   Выдаткі размеркаваліся наступным чынам:     сцэна – 2400 р.  (апаратура, тэхнічнае абслугоўванне і абсталяванне, дастаўка)  візуальнае аздабленне Свята – 1215 р.  (банеры, паліграфія, дызайн, фота, афішы, сцягі)  чысціня – 180 р.  (уборка тэрыторыі, арэнда і абслугоўванне біяпрыбіральняў)  канцэртная частка – 9 56 р.  (кампенсацыя транспартных выдаткаў, падзякі музыкам, харчаванне)  арэнда гаспадарчага абсталявання – 1030 р.  (пракат генератараў, цеплапушак, сталоў, крэслаў і г.д. і іх дастаўка; паліва, газ; гарбата для валанцёраў)   Усяго – 5781 рубель. Р...