25 сакавіка ў Гародні адзначылі 100-годдзе ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Свята прайшло ў Каложскім парку і сабрала каля паўтысячы гарадзенцаў. Грошы на правядзенне імпрэзы збіраліся праз краўдфандынг. Арганізатары падзяліліся інфармацыяй, якая сума была сабраная, як яна патрачаная і на што пойдуць нявыкарыстаныя сродкі. Інфаграфіка: Кася Мазалеўская Агульная сума, якую атрымалася сабраць: 7306 рублёў Выдаткі размеркаваліся наступным чынам: сцэна – 2400 р. (апаратура, тэхнічнае абслугоўванне і абсталяванне, дастаўка) візуальнае аздабленне Свята – 1215 р. (банеры, паліграфія, дызайн, фота, афішы, сцягі) чысціня – 180 р. (уборка тэрыторыі, арэнда і абслугоўванне біяпрыбіральняў) канцэртная частка – 9 56 р. (кампенсацыя транспартных выдаткаў, падзякі музыкам, харчаванне) арэнда гаспадарчага абсталявання – 1030 р. (пракат генератараў, цеплапушак, сталоў, крэслаў і г.д. і іх дастаўка; паліва, газ; гарбата для валанцёраў) Усяго – 5781 рубель. Рэшта