К основному контенту

“Усё пачалося з 10 рублёў ”: Цудоўні стала больш


"Рукамі не кранаць” – гэта не пра “Цудоўню”. Культурная пляцоўка і крама рамесных вырабаў беларускіх майстроў, дзе можна свабодна ўсё паглядзець і патрымаць  руках, у красавіку адзначыла  3 гады. На свой дзень нараджэння “Цудоўня” пераехала на новае месца – у большае па памеры памяшканне на Кірава 3. Як і раней, тут працягваюць адбывацца імпрэзы, прысвечаныя беларускай культуры - лекцыі, прэзентацыі, музычныя выступы, майстар-класы.
Заходзячы ў краму, адразу заўважаеш, на колькі павялічылася прастора “Цудоўні”: дзякуючы вялікім шкляным вокнам усё памяшканне напоўнена святлом. Палічкі застаўлены керамічным посудам, вырабамі з дрэва, плецянымі карзінамі, на сценах развешаныя кашулі з беларускім арнаментам, звяртаюць на сябе ўвагу мноства ўпрыгожванняў, якія прыйдуцца да густу любой стылёвай гарадзенке, для аматараў кніг – цэлая шафа з беларускай літаратурай.    

“Усё атрымалася спантанна, – успамінае, як усё пачыналася, заснавальнік крамы Андрэй Несцяровіч. -  Нам даўно хацелася стварыць краму рамесных вырабаў. Першапачатковай ідэяй было стварэнне інтэрактыўнага музею, дзе людзі маглі бы не толькі папаўняць веды пра беларускую культуру, але і пры жаданні набываць экспанаты. Так з “шалёнымі” грашыма ў 100 рублёў усё і пачалося”.
За час існавання, па словах Андрэя, ім удалося стварыць месца, дзе жывуць цуды, зробленыя рукамі сапраўдных майстроў, і месца, дзе кожны наведвальнік адчувае сябе як дома.


“Набыць нешта для сябе альбо блізкіх, а самае галоўнае – здабыць веды пра беларускую культуру – вось што самае галоўнае мы прапануем наведвальнікам,” – кажа Андрэй Несцяровіч.
Краму наведваюць не толькі жыхары Гродна і Гарадзеншчыны, але і госці з іншых гарадоў і краін.


“Калі чалавек прыйшоў да нас, ён павінен сыйсці не пустым, у першую чаргу - душой. Гэта наша задача, каб чалавек сыходзіў не з адчуваннем страчанага часу, а з адчуваннем таго, што ён нешта атрымаў для сябе –  ад краіны, горада, месца, зямлі, гісторыі.
Нам хочацца паказваць, што беларуская рамесная традыцыя жыве, што яна шырокая і прыгожая. Што рамесныя рэчы, якія ў нас можна знайсці, утылітарныя, іх не трэба ставіць на палічку і здымаць з іх пыл, а што імі можна і варта карыстацца. Калі ты можаш сабраць паўтары сотні вельмі крутых майстроў у адным мейцы і 7 дзён на тыдзень паказваць любому, хто зойдзе да цябе ў краму – гэта крута”, - кажа Андрэй.
Расказаў ён асобна і пра майстроў, якія робяць “Цудоўню” сапраўды цудоўнай.
 “Усе нашы майстры добрыя знаёмыя. Мы з імі знаходзімся ў цёплых адносінах. Шмат ёсць цікавых гісторый пра іх саміх і пра іх працы. Напрыклад, маладая сям’я Гаўрылікаў з Гомеля робіць кераміку. Ездзяць па ўсёй Беларусі, на розныя фестывалі – актыўна займаюцца сваёй любімай справай. Самае цікавае, што ўсю сваю прадукцыю яны перавозяць ў заплечніках. Толькі ўявіць як гэта не проста: калі за спінай 40 кг керамікі, якая ў любы нязручны момант можа зрабіць “хрусь” і ператварыцца ў фарш”, – з жахам уяўляе Андрэй.  
Андрэй Несцяровіч расказвае пра вырабы сям'і Гаўрылікаў
“Наталля і Ларыса  Лось – маці з дачкой. Рэканструявалі музейныя экспанаты ўзроўню сусветнай спадчыны -  усе чатыры знойдзеные ў Беларусі царскіх брамы. Сонца – адзін з элементаў царскай брамы, кожны элемент якой мае сэнс, а клюшкі з’яўляюцца каштоўнымі камянямі, што ў цэркве ў той час мела пэўнае прызначэнне”, - працягвае расповяд Андрэй.
"Сонца" Наталлі Лось
Цікавыя гісторыі-павер’і звязаныя з лялькамі-заступніцамі з Магілёўшчыны: “Калі падчас паста, як вядома, нельга было танцаваць і весяліцца, а моладзі  ўсё роўна гэтага хацелася, то гэтыя лялькі браліся з сабой у хату, дзе адбываліся моладзевыя сустрэчы. Сама моладзь проста трэсла падлогу, а лялькі нібыта танчылі. Кожная дзяўчына сама рабіла сабе ляльку і брала яе на танцы. І ў час танца на якога хлопца паверніца лялька, той лічыўся сужаным дзяўчыны. Лялькам адмыслова падразаліся спадніцы, паварочвалі куды хацелася дзяўчыне – ішлі на розныя хітрыкі. Фактычна, робячы такую ляльку, дзяўчына рабіла сабе анёла-заступніка. Дзе, напрыклад, на фартушку прыклеівалася столькі камянёў, колькі жадала сабе дзяўчына мець дзяцей. Ларыса і Наталля ведалі усе гэтыя павер’і і правілы, таму кожны наведвальнік крамы мае магчымасць сёння бачыць такую прыгажосць і даведвацца пра такія павер’і”.

“Была ў мяне цікавая гісторыя з адной з маіх улюблённых керамістак Наталляй Савіч, якая жыве ў Задупенскіх выселках, вёсачка Студзёнка пад Несвіжам, - узгадвае Андрэй. – Яна сама па сабе вельмі цікавая жанчына, крышачку вядзьмарка, а можа і не вядзьмарка – усміхаецца Андрэй. – Аднойчы позняй восенню, не даехаўшы да сям’і Сабіч за 15 км, у мяне зламалася машына. Яны за мной прыехалі, пасля паўтрары сутак я прабыў у іх. Другі раз выяджаў ад іх – зноў бяда, зламалася дальняе святло ў машыне, цемрай у начы я не мог ехаць, прыйшлося там затрымацца. То бок нейкае дзіўнае мейсца, то адзін раз падпускаць не хоча, а другі - адпускаць. Але хочацца сказаць, што гэта пара вельмі гарманічная, як у рамеснай справе, так і ў хатняй. Ён – гэта знешні свет, яна – хатні”.
Кераміка сям'і Савіч
Самая дарагая рэч у краме – скульптура “Тры Анёлы”  коштам 600 рублёў працы гродзенскага мастака і скульптара Мікалая Скляра. Самае таннае – гэта керамічны зузік за 20 капеек.
 "Тры Анёлы"
Керамічны гузік
Заснавальнікі крамы падзяліліся сваёй марай: “Нам хочацца стаць гарадзенскай цікавосткай №1, месцам, вакол якога круціцца культурное жыццё Гародні. Нам проста падабаецца і хочыцца гэта рабіць”.
“Я люблю гэты горад, мне хочыцца, каб ён быў жывы, прыгожы. Каб людзі, выходзячы з крамы, усміхаліся. – дадае Андрэй. – Што будзе далей, напрыклад, праз 5 гадоў  уявіць цяжка, бо мы не ведаем, што будзе заўтра. Але тое, што мы будзем большымі і лепшымі – гэта факт.
“Цудоўня” – яна як дзіцё, расце, развіваецца. У яе фармуецца выгляд і характар. У ёй з’яўляюцца новыя накірункі, гэта сапраўды як жывая істота, якая на нашы вачах, нашымі намаганнямі пераўтвараецца ў нешта новае”.








Тэкст і фота Эрыкі Свіркевіч



Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Як ліверная каўбаса давяла да трагедыі: Гродзенскі драмтэатр падрыхтаваў прэм’еру з 1920-х

Гродзенскі драматычны тэатр прадстаўляе камедыю пад невясёлай назвай «Самоубийца». П’еса, напісаная ў 1928 годзе савецкім драматургам Мікалаем Эрдманам, застаецца актуальнай і ў наш час, лічаць у тэатры.  Прэм’ера адбудзецца 6 і 7 красавіка. Пра «маленькага чалавека», які знаходзіць голас «Твораў такога ўзроўню не так шмат. Такіх як гэты па велічы я больш не ведаю»,  — кажа рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка. Спектакль распавядае пра тое, што адбываецца цяпер з людзьмі, дае магчымасць паразважаць пра сённяшняга «маленькага чалавека», які нечакана, і ў першую чаргу для самога сябе, знаходзіць голас. «Многія казалі, што гэта ідэя загінула, але я лічу, што яна актуальная»,  — прызнаецца Курыленка. Невядома, ці будзе смешна Дзеянне разгортваецца вакол сваркі галоўнага героя з жонкай з-за лівернай каўбасы. З бытавога канфлікт хутка перарастае ў глабальны, а затым наогул ператвараецца ў фарс. Жанчына вырашае, што муж задумаў самагубства, і спрабуе яму ўсяляк у гэтым пе
«Физики разыграли маленькие трагедии» Вызывающие, смелые персонажи плюс мощный пушкинский текст и тяжелые гитарные рифы от Korn до Chelsea Wolfe – студенты физико-технического факультета на сцене университета показали «Маленькие трагедии». Спектакль состоит из четырех пушкинских сюжетов, связанных друг с другом. Для этой цели они дополнены двумя короткими интермеццо. «Маленькие трагедии» - современная театральная эстетика в духе метамодернизма. Прослеживается парадоксальное соединение мифа и реальности, бодрого стремления к бесконечным горизонтам, свойственного юности и общего ощущения ненужности культуры, скепсиса и иронии, свойственного зрелости. Режиссер спектакля, Георгий Войтко, филолог, который мечтает «оживлять прочитанные тексты», ведь жизнь и искусство для него взаимно связаны. Для своих сценических экспериментов он создал театральный коллектив «7 СТУДИЯ», где из 30 студентов, 21 физик. Премьера спектакля «Маленькие трагедии» прошла 20-21 февраля в ГрГУ

Найбольш слухачоў хадзіла на Вольскага, найменш – у маразы: курсы “Мова Нанова” ў Гародні адзначылі 4 гады

Гарадзенскія курсы беларускай мовы “Мова Нанова” адзначылі 4 гады. Акрамя Гародні курсы праходзяць яшчэ ў 14 гарадах Беларусі і ў некалькіх гарадах за мяжой. Многім у штодзённасці няма з кім гаварыць па-беларуску – у сям’і   і на працы ўсе рускамоўныя, а размаўляць хочацца. Таму “Мова Нанова” – гэта не столькі курсы ў класічным разуменні, колькі пляцоўка, дзе людзі ў нефармальнай абстаноўцы знаёмяцца, камунікуюць, адпачываюць і разам з тым вучаць, удасканальваюць мову і сустракаюцца з выбітнымі людзьмі, якіх арганізатары запрашаюць ў якасці гасцей. “Мы стараемся, коб кожны, хто прыходзіць на курсы, быў не пасіўным слухачом, а актыўна ўдзельнічаў у моўных гульнях, творчых заданнях і інтэрактывах, падчас якіх мы прапаноўваем пісаць вершы, гісторыі, маляваць, разважаць і г.д.” – кажа Эмілія Комар , адна з вядоўцаў гарадзенскіх курсаў. – “ За гэты час якіх толькі тэмаў у нас не было: філасофія, гісторыя, спорт, здароўе, творчасць, падарожжы, псіхіятрыя, вінаробства... Аднойчы