К основному контенту

Больш за 70 % беларускай моладзі гатовыя пакінуць Беларусь


        На аснове даследвання вядомага беларускага сацыёлага Алега Манаева і канкрэтных прыкладаў карэспандэнт “Навінак” высвятляў асаблівасці моладзевай эміграцыі ў Беларусі. 
       
        З праблемай эміграцыі моладзі сутыкаюцца многія краіны свету, і гэта аб’ектыўны працэс. Моладзі так хочацца праявіць сябе, дамагчыся поспеху, зарабіць шмат грошай. Некаторыя не бачаць магчымасці дасягнуць гэтага на Айчыне, таму і з’язджаюць за мяжу. Не з’яўляецца выключэннем і Беларусь.
        Пра тое, што праблема моладзевай эміграцыі існуе ў нашай краіне, сведчаць дадзеныя, агучаныя вядомым беларускім сацыёлагам, доктарам сацыялагічных навук, прафесарам Алегам Манаевым. Паводле яго меркавання, 70% беларускай моладзі гатовыя пакінуць Беларусь.

        Са слоў Манаева, галоўны фактар высокага ўзроўню міграцыйных настрояў сярод беларускай моладзі – адсутнасць ці недастатковасць перспектыў у Беларусі. У адрозненне ад людзей старэйшага ўзросту, якія перш за ўсё думаюць пра сённяшні дзень, для моладзі натуральна думаць пра тое, што будзе праз 5 або 10 гадоў. Таму імкненне з'ехаць з краіны туды, дзе перспектыў павінна быць больш, выглядае зразумелым.

        Што тычыцца краін, у якія маладыя беларусы хацелі б эміграваць, то сацыялагічныя даследаванні паказваюць: большасць беларусаў імкнулася б з'ехаць на Захад - у Нямеччыну, Польшчу ці ЗША. Але тыя хто эмігруе фактычна, часцей за ўсё з'язджаюць у Расію.
        Адной з асноўных праблем ад’езду беларускай моладзі з’яўляецца тое, што мы губляем высокаадукаваных і перспектыўных грамадзян, якія маглі б працаваць на карысць Беларусі, а не замежных краін. То бок для Беларусі характэрны такі феномен, які атрымаў назву “уцечка мазгоў”. Адначасова разам з “уцечкай мазгоў” з’явіўся новы феномен – бізнес-міграцыя. Гэтая з’ява ўяўляе сабой эміграцыю прадпрымальнікаў, якая вызвана адсутнасцю эканамічнай стабільнасці ў Беларусі і жаданнем рэалізаваць свой патэнцыял у больш спрыяльнай абстаноўцы.
        Патэнцыяныя эміграцыйныя рухі звязаны з адукацыяй моладзі за мяжой. Некаторая частка студэнтаў, якія вучацца ў замежных краінах, пасля не вяртаюцца назад і застаюцца жыць за мяжой. Асабіста ў мяне ёсць некалькі знаёмых студэнтаў, якія скончылі навучанне ў Расіі і Польшчы, і пакуль не вярнуліся ў Беларусь. Мая аднакласніца Ганна заканчвае ў гэтым годзе англа-амерыканскі ўніверсітэт у Празе і збіраецца заставацца працаваць там далей. Яшчэ адна мая знаёмая Элла пасля заканчэння школы з’ехала вучыцца на доктара ў Ізраіль. Мой траюрадны брат Сцяпан, праграміст па адукацыі, разам з жонкай з’ехаў нядаўна працаваць у ЗША. Ён кажа, што галоўны фактар, які паўплываў на яго рашэнне – больш высокі ўзровень аплаты працы ў Амерыцы.
        Мне здаецца, што кожны чалавек можа прывесці шмат прыкладаў, калі яго сябры ці знаёмыя па розных прычынах з’язджаюць за мяжу. Гэта выклікае шмат апасенняў, таму што моладзь – гэта падмурак нашага будучага. Калі мы хочам жыць у заможнай і высакоразвітай краіне, мы павінны ўсяляк супрацьдзейнічаць адтоку моладзі за мяжу.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Як ліверная каўбаса давяла да трагедыі: Гродзенскі драмтэатр падрыхтаваў прэм’еру з 1920-х

Гродзенскі драматычны тэатр прадстаўляе камедыю пад невясёлай назвай «Самоубийца». П’еса, напісаная ў 1928 годзе савецкім драматургам Мікалаем Эрдманам, застаецца актуальнай і ў наш час, лічаць у тэатры.  Прэм’ера адбудзецца 6 і 7 красавіка. Пра «маленькага чалавека», які знаходзіць голас «Твораў такога ўзроўню не так шмат. Такіх як гэты па велічы я больш не ведаю»,  — кажа рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка. Спектакль распавядае пра тое, што адбываецца цяпер з людзьмі, дае магчымасць паразважаць пра сённяшняга «маленькага чалавека», які нечакана, і ў першую чаргу для самога сябе, знаходзіць голас. «Многія казалі, што гэта ідэя загінула, але я лічу, што яна актуальная»,  — прызнаецца Курыленка. Невядома, ці будзе смешна Дзеянне разгортваецца вакол сваркі галоўнага героя з жонкай з-за лівернай каўбасы. З бытавога канфлікт хутка перарастае ў глабальны, а затым наогул ператвараецца ў фарс. Жанчына вырашае, што муж задумаў самагубства, і спрабуе яму ўсяляк у гэтым пе

“Усё пачалося з 10 рублёў ”: Цудоўні стала больш

"Рукамі не кранаць” – гэта не пра “Цудоўню”. Культурная пляцоўка і крама рамесных вырабаў беларускіх майстроў, дзе можна свабодна ўсё паглядзець і патрымаць   руках, у красавіку адзначыла   3 гады. На свой дзень нараджэння “Цудоўня” пераехала на новае месца – у большае па памеры памяшканне на Кірава 3. Як і раней, тут працягваюць адбывацца імпрэзы, прысвечаныя беларускай культуры - лекцыі, прэзентацыі, музычныя выступы, майстар-класы. Заходзячы ў краму, адразу заўважаеш, на колькі павялічылася прастора “Цудоўні”: дзякуючы вялікім шкляным вокнам усё памяшканне напоўнена святлом. Палічкі застаўлены керамічным посудам, вырабамі з дрэва, плецянымі карзінамі, на сценах развешаныя кашулі з беларускім арнаментам, звяртаюць на сябе ўвагу мноства ўпрыгожванняў, якія прыйдуцца да густу любой стылёвай гарадзенке, для аматараў кніг – цэлая шафа з беларускай літаратурай.      “Усё атрымалася спантанна, – успамінае, як усё пачыналася, заснавальнік крамы Андрэй Несцяровіч. -   Нам
«Физики разыграли маленькие трагедии» Вызывающие, смелые персонажи плюс мощный пушкинский текст и тяжелые гитарные рифы от Korn до Chelsea Wolfe – студенты физико-технического факультета на сцене университета показали «Маленькие трагедии». Спектакль состоит из четырех пушкинских сюжетов, связанных друг с другом. Для этой цели они дополнены двумя короткими интермеццо. «Маленькие трагедии» - современная театральная эстетика в духе метамодернизма. Прослеживается парадоксальное соединение мифа и реальности, бодрого стремления к бесконечным горизонтам, свойственного юности и общего ощущения ненужности культуры, скепсиса и иронии, свойственного зрелости. Режиссер спектакля, Георгий Войтко, филолог, который мечтает «оживлять прочитанные тексты», ведь жизнь и искусство для него взаимно связаны. Для своих сценических экспериментов он создал театральный коллектив «7 СТУДИЯ», где из 30 студентов, 21 физик. Премьера спектакля «Маленькие трагедии» прошла 20-21 февраля в ГрГУ