Найбольш слухачоў хадзіла на Вольскага, найменш – у маразы: курсы “Мова Нанова” ў Гародні адзначылі 4 гады
Гарадзенскія курсы беларускай мовы “Мова Нанова” адзначылі 4 гады. Акрамя
Гародні курсы праходзяць яшчэ ў 14 гарадах Беларусі і ў некалькіх гарадах за
мяжой.
Многім у штодзённасці няма з
кім гаварыць па-беларуску – у сям’і і на
працы ўсе рускамоўныя, а размаўляць хочацца. Таму “Мова Нанова” – гэта не
столькі курсы ў класічным разуменні, колькі пляцоўка, дзе людзі ў нефармальнай
абстаноўцы знаёмяцца, камунікуюць, адпачываюць і разам з тым вучаць,
удасканальваюць мову і сустракаюцца з выбітнымі людзьмі, якіх арганізатары
запрашаюць ў якасці гасцей.
“Мы стараемся, коб кожны, хто прыходзіць на курсы, быў не пасіўным слухачом, а актыўна ўдзельнічаў у моўных гульнях, творчых заданнях і інтэрактывах, падчас якіх мы прапаноўваем пісаць вершы, гісторыі, маляваць, разважаць і г.д.” – кажа Эмілія Комар, адна з вядоўцаў гарадзенскіх курсаў. – “За гэты час якіх толькі тэмаў у нас не было: філасофія, гісторыя, спорт, здароўе, творчасць, падарожжы, псіхіятрыя, вінаробства... Аднойчы мы нават інсцэнавалі вяселле [на фта ніжэй], каб паказаць, як гэта было ў нашых продкаў.”

Часам арганізатары для разнастайнасці мяняюць фармат курсаў: паб-квізы, экскурсіі ў музей Максіма Багдановіча і па Новым свеце ў горадзе, на майстар-класах слухачы шылі коцікаў і валялі лялькаў, некалькі разоў ладзілі танцавальныя вечарыны.
![]() |
Экскурсія па Новым свеце |
![]() |
Лявон Вольскі |
![]() |
Марыя Міцкевіч |
“Вельмі ўсцешна, што ў курсаў ёсць свой касцяк сярод слухачоў – гэта людзі, якія ходзяць на курсы амаль ад пачатку іх існавання, але разам з тым прыходзяць і новыя слухачы. Зараз курсы наведвае прыкладна 30 чалавек, было і больш, было і менш. Вядома, Лявон Вольскі сабраў рэкордныя для курсаў 200 слухачоў, наймеш людзей прыходзіць у моцныя маразы. Увогуле, нашыя слухачы-вельмі класныя і таленавітыя,” – з захапленнем кажа Эмілія.
Адна са слухачак курсаў – Наста Трафімчык, у мінулым годзе перамагла ў конкурсе “Гарадзенская беларусачка”.
Многія студэнты неспадзявана праявілі сябе як арганізатары і вядоўцы іншых імпрэзаў. Так пачалі ўзнікаць новыя супокі, аб'яднаныя любоўю да роднай мовы. Менавіта студэнты “Мова Нанова” разам са студэнтамі курсаў “Моваведа” адкрылі гродзенскі клуб чытачоў, які існуе болш за 3 гады».
“Весці курсы, на якія прыходзяць такія слухачы – гэта кайф і натхненне. Мы
можам смяяцца да слёз, можам пасумаваць і задумацца, мы любім піць гарбату са
смачнымі пірагамі, якія пякуць і прыносяць слухачы. І разам з гэтым мы ўдасканальваем
мову і маўленне, вучым лексіку, падцягваем граматыку, гуляем і творча выконваем
розныя заданні ў прыемнай і лёгкай атмасферы,” – падсумоўвае Эмілія.
Далучыцца да заняткаў можна кожную сераду а 19-ай гадзіне ў антыкавярні “Партал”, што на Вялікай Траецкай, 31.
Далучыцца да заняткаў можна кожную сераду а 19-ай гадзіне ў антыкавярні “Партал”, што на Вялікай Траецкай, 31.
Аўтар Эрыка Свіркевіч
Фота з архіва "Мова Нанова"
Комментарии
Отправить комментарий