К основному контенту

Балонскі працэс у дзеянні: вопыт Славеніі


       Адсутнасць выбару і іншая сістэма ацэньвання: Беларусь 3 гады правяла ў Балонскай сістэме, але так і не здолела правесці неабходныя рэформы для паўнапраўнага ўступлення ў Балонскі працэс. Што пайшло не так з нашай вышэйшай адукацыяй па-еўрапейску высветлілі на прыкладзе Марыборскага ўніверсітэта ў Славеніі.

       
          Маё знаёмства са славенскай сістэмай адукацыі адбылося восенню 2017 г. У гэты час я навучаўся ў Марыборскім універсітэце (адной з найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў Славеніі) на факультэце эканомікі і бізнесу ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus + (некамерцыйная праграма Еўрапейскага саюза па абмене студэнтамі і выкладчыкамі паміж універсітэтамі). 
         Па маіх назіраннях, славенская сістэма вышэйшай адукацыі значна адрозніваецца ад беларускай. Гэтыя адрозненні шмат у чым абумоўлены прынцыпамі Балонскага працэсу (падрабязней пра Балонскі працэс можна прачытаць тут). 
            Першае адрозненне, якое кінулася ў вочы, – гэта магчымасць выбару дысцыплін.     Дадзеная опцыя з'яўляецца адным з палажэнняў Балонскай канвенцыі. У Славеніі, у адрозненне ад Беларусі, студэнтам прапануецца вялікая колькасць дысцыплін на выбар, што дае ім магчымасць самім вызначаць курсы, якія яны хочуць вывучаць. 
        Другая асаблівасць славенскай сістэмы вышэйшай адукацыі, якая таксама з'яўляецца асноватворным прынцыпам Балонскай сістэмы, звязаная з сістэмай ацэньвання. У Славеніі дзейнічае Еўрапейская сістэма пераводу і назапашвання крэдытаў (European Credit Transfer System), якая прадугледжвае выкарыстанне літарных сімвалаў (A, B, C, D, E, FX, F) для ацэнкі ведаў. Яна прадугледжвае, што пэўная колькасць атрыманых крэдытаў у адной краіне будзе залічана пры працягу вучобы ў іншай краіне. Гэты прынцып з'яўляецца адным з палажэнняў Балонскай канвенцыі. У той жа час выкарыстоўваецца і мясцовая 10-бальная шкала. Аднак, у адрозненні ад беларускай сістэмы ацэньвання, дзе мінімальнай станоўчай адзнакай з'яўляецца адзнака "чатыры", у Славеніі мінімальная станоўчая адзнака – «шэсць», што з'яўляецца агульнапрызнанай сістэмай у рамках Балонскага працэсу, а таксама паказчыкам больш высокіх патрабаванняў да кампетэнцыі студэнтаў і вышэйшай адукацыі ў цэлым. 
        Трэцяе адрозненне, якое я выявіў, заключаецца ў адсутнасці практыкі абавязковага размеркавання студэнтаў пасля заканчэння ВНУ. Для славенскай рэчаіснасці паняцці «адпрацоўка» і «размеркаванне" гучаць незразумела. Больш за тое, адмена існуючай практыкі размеркавання выпускнікоў ВНУ з'яўляецца адным з патрабаванняў Дарожнай карты рэформ па паўнапраўнаму ўступленню ў Балонскі працэс, якую Беларусь падпісала ў 2015 г. Аднак ніякіх істотных зрухаў у гэтым пытанні за гэты час не было. На працягу апошніх гадоў шмат размоваў вядзецца пра несупадзенне ступеняў вышэйшай адукацыі ў Беларусі і еўрапейскіх краінах. Згодна з Балонскім працэсам прынята выдзяляць трохузроўневую сістэму вышэйшай адукацыі: першы ўзровень – бакалаўрыят (ступень "бакалаўр"), другі ўзровень – магістратура (ступень "магістр"), трэці ўзровень –дактарантура (ступень "доктар філасофіі"). Калі першыя две ступені існуюць у Беларусі, то трэцяя ступень мае іншае значэнне. У нас яна звязана выключна з навукова-даследчай дзейнасцю і складаецца з напісання кандыдатскіх і доктарскіх дысертацый. У Еўропе ступень "доктар" кажа не столькі пра навукова-даследчую працу, колькі аб прафесійным навучанні. Доктар у Еўропе не абавязкова навуковец, але прафесіянал найвышэйшай якасці. Атрыманне гэтай ступені не звязана толькі з напісаннем дысертацый. З-за гэтага і адбываюцца разыходжанні ў трактоўцы трэцяй ступені вышэйшай адукацыі. 
        Яшчэ адной важнай прыкметай адукацыі ў Славеніі з’яўляецца велізарная колькасць замежных студэнтаў і міжнародных адукацыйных праграм.Дадзены прынцып таксама з’яўляецца аднім з кампанентаў Балонскай канвенцыі і сведчыць аб актыўным удзеле Славеніі ў Балонскім працэсе і Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Як ліверная каўбаса давяла да трагедыі: Гродзенскі драмтэатр падрыхтаваў прэм’еру з 1920-х

Гродзенскі драматычны тэатр прадстаўляе камедыю пад невясёлай назвай «Самоубийца». П’еса, напісаная ў 1928 годзе савецкім драматургам Мікалаем Эрдманам, застаецца актуальнай і ў наш час, лічаць у тэатры.  Прэм’ера адбудзецца 6 і 7 красавіка. Пра «маленькага чалавека», які знаходзіць голас «Твораў такога ўзроўню не так шмат. Такіх як гэты па велічы я больш не ведаю»,  — кажа рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка. Спектакль распавядае пра тое, што адбываецца цяпер з людзьмі, дае магчымасць паразважаць пра сённяшняга «маленькага чалавека», які нечакана, і ў першую чаргу для самога сябе, знаходзіць голас. «Многія казалі, што гэта ідэя загінула, але я лічу, што яна актуальная»,  — прызнаецца Курыленка. Невядома, ці будзе смешна Дзеянне разгортваецца вакол сваркі галоўнага героя з жонкай з-за лівернай каўбасы. З бытавога канфлікт хутка перарастае ў глабальны, а затым наогул ператвараецца ў фарс. Жанчына ...

5 простых советов, которые помогут на собеседовании

      Успешное собеседование требует очень тщательной подготовки. Очень часто из-за излишней нервозности мы забываем простейшие вещи и допускаем глупейшие ошибки. Какие же существуют элементарные правила поведения на собеседовании?  Соответствующий внешний вид        Прийти на собеседование в грязной, неопрятной одежде недопустимо вне зависимости от предполагаемой должности. Первое впечатление о человеке формируется в основном исходя из его внешнего вида, поэтому он играет очень важную роль. «Встречают по одежде, провожают по уму» – гласит известная поговорка. Пунктуальность        Ни в коем случае нельзя опаздывать на собеседование. Опоздание может рассматриваться как отсутствие ответственности и неуважение к работодателю. Если всё-таки опоздания не избежать, то следует позвонить заранее и извиниться без долгих объяснений причины.  Не спешите задавать вопрос о заработной плате...

Режиссер шьет на машинке планшеты и мечтает открыть сувенирную лавку

- Все началось с безобразного кубика, - улыбается Елена, - В декретном отпуске решила, что хочу сама делать игрушки для своей пятимесячной дочки. Первой стал кубик, обшитый пуговицами. Я взяла пенопласт, кусочки ткани и тонкими стежками «клепала» его – наутро игрушка была готова. Получилось коряво, но ребенку понравилось. Так Елена поняла, что выбранная раньше профессия: режиссер народных праздников и обрядов, не её, и стала создателем развивающих игрушек. Елена Шейтер на выставке-ярмарке ремеслеников "КУФАР" 17-18.02.2018 г.  Следующим предметом был развивающий коврик. «С помощью его, - говорит Елена, - ребенок учится застегивать пуговки, пользоваться молнией, прикреплять фигурки – развивать мелкую моторику рук». Развивающий моторику рук коврик  Затем начала шить книги, планшеты, тортики из ткани, фетра, меха, кожи, бисера, пуговиц. Выкладывает свои работы на Куфаре в соцсетях. Появились клиенты. Первый заказ - «Ёлочка», крепится к холоди...