К основному контенту

“Мы зрабілі гэта – разам”. Гарадзенскае Свята Незалежнасці ў лічбах

25 сакавіка ў Гародні адзначылі 100-годдзе ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Свята прайшло ў Каложскім парку і сабрала каля паўтысячы гарадзенцаў. Грошы на правядзенне імпрэзы збіраліся праз краўдфандынг.

Арганізатары падзяліліся інфармацыяй, якая сума была сабраная, як яна патрачаная і на што пойдуць нявыкарыстаныя сродкі.

Інфаграфіка: Кася Мазалеўская
Агульная сума, якую атрымалася сабраць: 7306 рублёў
Выдаткі размеркаваліся наступным чынам:
  • сцэна – 2400 р. (апаратура, тэхнічнае абслугоўванне і абсталяванне, дастаўка)
  • візуальнае аздабленне Свята – 1215 р. (банеры, паліграфія, дызайн, фота, афішы, сцягі)
  • чысціня – 180 р. (уборка тэрыторыі, арэнда і абслугоўванне біяпрыбіральняў)
  • канцэртная частка – 956 р. (кампенсацыя транспартных выдаткаў, падзякі музыкам, харчаванне)
  • арэнда гаспадарчага абсталявання – 1030 р. (пракат генератараў, цеплапушак, сталоў, крэслаў і г.д. і іх дастаўка; паліва, газ; гарбата для валанцёраў)
Усяго – 5781 рубель. Рэшта – 1525 р.


Нявыкарыстаныя грошы арганізатары накіруюць на ўсталёўку памятнай шыльды.

Гародня – горад, які прыняў урад БНР пасля вымушанага ад’езду з Менска. Цэлы шэраг будынкаў на нашых вуліцах памятае, як сто гадоў таму менавіта тут, у другой сталіцы БНР, рабілася гісторыя Беларусі. Мы лічым важным, каб у нашым горадзе была ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі. Таму вырашылі, што рэшта сабраных сродкаў пойдзе менавіта на гэта, – кажа Вадзім Саранчукоў, адзін з арганізатараў “Свята Незалежнасці”.

Гарадзенскае святкаванне 100-годдзя БНР на гэтым не сканчаецца. Да канца года ў Гародні чакаюцца тэматычныя сустрэчы і выступы.


Аўтарка: Кася Мазалеўская.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Як ліверная каўбаса давяла да трагедыі: Гродзенскі драмтэатр падрыхтаваў прэм’еру з 1920-х

Гродзенскі драматычны тэатр прадстаўляе камедыю пад невясёлай назвай «Самоубийца». П’еса, напісаная ў 1928 годзе савецкім драматургам Мікалаем Эрдманам, застаецца актуальнай і ў наш час, лічаць у тэатры.  Прэм’ера адбудзецца 6 і 7 красавіка. Пра «маленькага чалавека», які знаходзіць голас «Твораў такога ўзроўню не так шмат. Такіх як гэты па велічы я больш не ведаю»,  — кажа рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка. Спектакль распавядае пра тое, што адбываецца цяпер з людзьмі, дае магчымасць паразважаць пра сённяшняга «маленькага чалавека», які нечакана, і ў першую чаргу для самога сябе, знаходзіць голас. «Многія казалі, што гэта ідэя загінула, але я лічу, што яна актуальная»,  — прызнаецца Курыленка. Невядома, ці будзе смешна Дзеянне разгортваецца вакол сваркі галоўнага героя з жонкай з-за лівернай каўбасы. З бытавога канфлікт хутка перарастае ў глабальны, а затым наогул ператвараецца ў фарс. Жанчына ...

5 простых советов, которые помогут на собеседовании

      Успешное собеседование требует очень тщательной подготовки. Очень часто из-за излишней нервозности мы забываем простейшие вещи и допускаем глупейшие ошибки. Какие же существуют элементарные правила поведения на собеседовании?  Соответствующий внешний вид        Прийти на собеседование в грязной, неопрятной одежде недопустимо вне зависимости от предполагаемой должности. Первое впечатление о человеке формируется в основном исходя из его внешнего вида, поэтому он играет очень важную роль. «Встречают по одежде, провожают по уму» – гласит известная поговорка. Пунктуальность        Ни в коем случае нельзя опаздывать на собеседование. Опоздание может рассматриваться как отсутствие ответственности и неуважение к работодателю. Если всё-таки опоздания не избежать, то следует позвонить заранее и извиниться без долгих объяснений причины.  Не спешите задавать вопрос о заработной плате...

“Усё пачалося з 10 рублёў ”: Цудоўні стала больш

"Рукамі не кранаць” – гэта не пра “Цудоўню”. Культурная пляцоўка і крама рамесных вырабаў беларускіх майстроў, дзе можна свабодна ўсё паглядзець і патрымаць   руках, у красавіку адзначыла   3 гады. На свой дзень нараджэння “Цудоўня” пераехала на новае месца – у большае па памеры памяшканне на Кірава 3. Як і раней, тут працягваюць адбывацца імпрэзы, прысвечаныя беларускай культуры - лекцыі, прэзентацыі, музычныя выступы, майстар-класы. Заходзячы ў краму, адразу заўважаеш, на колькі павялічылася прастора “Цудоўні”: дзякуючы вялікім шкляным вокнам усё памяшканне напоўнена святлом. Палічкі застаўлены керамічным посудам, вырабамі з дрэва, плецянымі карзінамі, на сценах развешаныя кашулі з беларускім арнаментам, звяртаюць на сябе ўвагу мноства ўпрыгожванняў, якія прыйдуцца да густу любой стылёвай гарадзенке, для аматараў кніг – цэлая шафа з беларускай літаратурай.      “Усё атрымалася спантанна, – успамінае, як усё пачыналася, заснавальнік крамы Андрэй ...