К основному контенту

Як ліверная каўбаса давяла да трагедыі: Гродзенскі драмтэатр падрыхтаваў прэм’еру з 1920-х

Гродзенскі драматычны тэатр прадстаўляе камедыю пад невясёлай назвай «Самоубийца». П’еса, напісаная ў 1928 годзе савецкім драматургам Мікалаем Эрдманам, застаецца актуальнай і ў наш час, лічаць у тэатры. Прэм’ера адбудзецца 6 і 7 красавіка.


Пра «маленькага чалавека», які знаходзіць голас

«Твораў такога ўзроўню не так шмат. Такіх як гэты па велічы я больш не ведаю», — кажа рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка.
Спектакль распавядае пра тое, што адбываецца цяпер з людзьмі, дае магчымасць паразважаць пра сённяшняга «маленькага чалавека», які нечакана, і ў першую чаргу для самога сябе, знаходзіць голас.
«Многія казалі, што гэта ідэя загінула, але я лічу, што яна актуальная», — прызнаецца Курыленка.

Невядома, ці будзе смешна

Дзеянне разгортваецца вакол сваркі галоўнага героя з жонкай з-за лівернай каўбасы. З бытавога канфлікт хутка перарастае ў глабальны, а затым наогул ператвараецца ў фарс. Жанчына вырашае, што муж задумаў самагубства, і спрабуе яму ўсяляк у гэтым перашкодзіць, а дапамагаюць ёй суседзі па камуналцы. У галоўных ролях — Наталля Леонава і Васіль Мініч.
«Я да гэтага часу не ведаю ці будзе смешна. Калі чытаеш, праігрываеш некалі раз, то ўжо не разумееш ці смешна. Толькі калі рэакцыю гледача ўбачу, то будзе ясна: атрымалася ці не. Каб сабе не замінаць, стараюся не пераглядаць пастаноўкі іншых рэжысёраў».
Мастака-пастаноўшчыка Сяргей Курыленка з Наталляй Лявонавай вырашылі не называць. Маўляў, «хай застанецца сакрэтам». Сказалі толькі, што над гэтай часткай спектаклю працавала сямейная пара.

Пра галоўных герояў

Пра галоўную гераіню Леонава кажа: «Яна сапраўдная жанчына. Умела ўкладвае адносіны з мужам, клапоціцца пра блізкіх. Але ў той жа час паспявае даглядаць сябе».
«Сямён — дзіцё, якое не бачыла перспектывы ў жыцці. «Я «памру» і буду бачыць як мама плача, і скажу: вось не трэба было мяне па попе пляскаць» — цытуе галоўнага героя рэжысёр. — Дарослы чалавек не павінен сябе так паводзіць. Але за час п’есы Сямён становіцца дарослым, асэнсоўвае свае ўчынкі.
«Мне ён [акцёр Васіль Мініч] падабаецца тым, што фантазія б’е ключом. Крэатыўны, самабытны як акцёр, і як чалавек — супала», — хваліць калегу па сцэне Наталля Леонава.

Ці пойдуць гродзенцы ў тэатр у святы?

Прэм’ера выпадае на дні перад праваслаўным Вялікаднем. За продажам білетаў Сяргей Курыленка не сачыў: «Разумею, што прэ'ера выпадае на свята, але маем надзею на каталікоў, каторыя ужо адсвяткавалі».

Аўтар: Эрыка Свіркевіч

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Режиссер шьет на машинке планшеты и мечтает открыть сувенирную лавку

- Все началось с безобразного кубика, - улыбается Елена, - В декретном отпуске решила, что хочу сама делать игрушки для своей пятимесячной дочки. Первой стал кубик, обшитый пуговицами. Я взяла пенопласт, кусочки ткани и тонкими стежками «клепала» его – наутро игрушка была готова. Получилось коряво, но ребенку понравилось. Так Елена поняла, что выбранная раньше профессия: режиссер народных праздников и обрядов, не её, и стала создателем развивающих игрушек. Елена Шейтер на выставке-ярмарке ремеслеников "КУФАР" 17-18.02.2018 г.  Следующим предметом был развивающий коврик. «С помощью его, - говорит Елена, - ребенок учится застегивать пуговки, пользоваться молнией, прикреплять фигурки – развивать мелкую моторику рук». Развивающий моторику рук коврик  Затем начала шить книги, планшеты, тортики из ткани, фетра, меха, кожи, бисера, пуговиц. Выкладывает свои работы на Куфаре в соцсетях. Появились клиенты. Первый заказ - «Ёлочка», крепится к холоди...

“Усё пачалося з 10 рублёў ”: Цудоўні стала больш

"Рукамі не кранаць” – гэта не пра “Цудоўню”. Культурная пляцоўка і крама рамесных вырабаў беларускіх майстроў, дзе можна свабодна ўсё паглядзець і патрымаць   руках, у красавіку адзначыла   3 гады. На свой дзень нараджэння “Цудоўня” пераехала на новае месца – у большае па памеры памяшканне на Кірава 3. Як і раней, тут працягваюць адбывацца імпрэзы, прысвечаныя беларускай культуры - лекцыі, прэзентацыі, музычныя выступы, майстар-класы. Заходзячы ў краму, адразу заўважаеш, на колькі павялічылася прастора “Цудоўні”: дзякуючы вялікім шкляным вокнам усё памяшканне напоўнена святлом. Палічкі застаўлены керамічным посудам, вырабамі з дрэва, плецянымі карзінамі, на сценах развешаныя кашулі з беларускім арнаментам, звяртаюць на сябе ўвагу мноства ўпрыгожванняў, якія прыйдуцца да густу любой стылёвай гарадзенке, для аматараў кніг – цэлая шафа з беларускай літаратурай.      “Усё атрымалася спантанна, – успамінае, як усё пачыналася, заснавальнік крамы Андрэй ...