К основному контенту

Прыйсці па яйко і згуляць у “Біткі”: Еўраопт павіншаваў з Вялікаднем!


Прыняць удзел у майстэр-класе па роспісу вялікодных яек, пагуляцца ў “Біткі” напярэдадні і ў свята можна было у гіпермаркеце Еўраопт па адрасе вул. Ціміразева, 8.

Прадстаўнікі Еўраопта віншавалі наведвальнікаў з Вялікаднем і запрашалі дарослых і дзяцей прыняць удзел у майстар-класе па беларускіх пісанках. Падчас якога прамоўтары распавядалі невялікую гісторыю маляванак і дапамагалі распісваць яйкі. Абавязковая ўмова роспісу –намаляваны лагатым Еўраопта.

Таксама дзейнічала гульня «Біткі», дзе неабходна было біцца варанымі яйкамі. Пераможцам уручалі падарункі.

















Наступны майстэр-клас будзе праходзіць 06 – 08 красавіка па тым жа адрасе.



Тэкст і фота Эрыкі Свіркевіч 

Комментарии